З блакнотам да Хрыста: адбыўся журналісцкі майстар-клас а. Аляксандра Уласа | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.07.2015 18:00

Юныя ўдзельнікі Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы змаглі лепш пазнаёміцца з працай каталіцкіх журналістаў на майстар-класе, які айцец Аляксандр Улас правёў у суботу.

Спачатку святар, які мае досвед кіравання галоўным беларускім каталіцкім парталам Catholic.by, правёў прэзентацыю, у сканцэнтраванай форме паведаміўшы слухачам прынцыпы пабудовы навінных паведамленняў. Пасля гэтага вучні, якія часова сталі журналістамі Catholic.by, пачалі пісаць свае навіны з гарачымі дыскусіямі вакол зместу і формы. На гэта ва ўдзельнікаў было ўсяго 20 хвілін.

Напісаныя навіны былі прэзентаваны на агульнай справаздачы круглых сталоў і сустрэты воплескамі зала, у якім сабраліся ўсе ўдзельнікі Малітоўнай сустрэчы.

Вітаем новых калег!

Рэдакцыя Catholic.by

Фота Віталія Палінеўскага

 
© 2003-2024 Catholic.by