У Ракаве ў Нядзелю Спаслання Духа Святога сустрэліся тыя, хто прымаў Першую Камунію 10 і 20 гадоў таму | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.05.2015 11:30

24 мая, у Нядзелю Спаслання Духа Святога, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве сустрэліся і аднавілі абяцанні хросту тыя, хто прымаў Першую святую Камунію 10 і 20 гадоў таму.

Моладзь падрыхтавала да ўрачыстай святой Імшы музычную кампазіцыю, падчас якой ксёндз Дзмітрый Барыла атрымаў сімвалічныя дары: Біблію, каляндар, камень, пясок, алей.

Пробашч парафіі ў гаміліі заклікаў вернікаў адкрыць сэрцы Святому Духу і даверыць Яму сваё жыццё.

Свята працягнулася ў парафіяльным доме.

У наступную нядзелю некаторыя юныя ракаўчане таксама прыступяць да першай у сваім жыцці святой Камуніі.


Таццяна Сівец

 
© 2003-2024 Catholic.by