Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кс. Караль Тамэцкі напісаў кнігу пра значэнне часу ў рымскай літургіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.04.2015 15:57

Новая кніга кс. Караля Тамэцкага, святара, які шмат гадоў выконваў пастырскае служэнне на Магілёўшчыне, пабачыць свет 16 красавіка.

У кнізе “Аб прызначэнні часу. Новы дзень, тыдзень і год з іх мінулым у рымскай літургіі” (O przeznaczeniu czasu. Nowy dzień, tydzień i rok z ich przeszłością w liturgii rzymskiej) аўтар разважае пра арганізацыю часу ў традыцыйнай рымскай літургіі.

У сацыяльнай сетцы Facebook створаная адмысловая старонка, на якой плануецца публікацыя асобных частак новай кнігі.

У 2011 годзе кс. Караль Тамэцкі выдаў “Малую кніжачку аб клапатлівасці” (Mała książeczka o troskliwości), якая з’яўляецца зборам развагаў, датычных розных сфераў дзейнасці Касцёла, з гледзішча пробашча парафіі ў Бялынічах.

Шмат часу і сілаў кс. Караль Тамэцкі прысвяціў вывучэнню гісторыі Касцёла на Магілёўшчыне. Ён з’яўляецца сааўтарам “Гісторыі каталіцкага касцёла ў Фашчаўцы” (2002) і аўтарам працы “375 год Бялыніцкай іконе Маці Божай/250 год Яе каранавання” (2011).

Аб аўтары:

Ксёндз Караль Тамэцкі нарадзіўся 25 ліпеня 1969 г. у г. Бельска-Бяла ў Польшчы.

У 1994 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Амаль адразу пасля прыняцця пасвячэння прыехаў несці святарскую паслугу ў Беларусь на Магілёўшчыну.  Спрычыніўся да адраджэння амаль усіх парафій у рэгіёне.

Ксёндз Караль Тамэцкі быў піянерам у стварэнні першых беларускіх парафіяльных сайтаў – у 1999 годзе стварыў сайты Чавусаў і Мсціслава - cavusy.mscislaw.org.pl і mscislaw.org.pl.

Выконваў святарскае служэнне ў Мсціслаўі, таксама быў кіраўніком Мсціслаўскага дэканату. У 2008 годзе быў накіраваны ў Бялынічы, адкуль з-за стану здароўя быў вымушаны выехаць, не дачакаўшыся на працягу больш чым года замены.

Зараз з’яўляецца вікарыем парафіі Найдаражэйшай Крыві Пана Езуса ў м. Быстра (Польшча).


Паводле mohylev-katolik.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.