Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў у Вялікую пятніцу ў мінскай парафіі Божага Цела
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.04.2015 15:00

У час Вялікага посту ў многіх парафіях Беларусі праводзіцца інсцэніраваны Крыжовы шлях. Напярэдадні велікодных урачыстасцяў, у Вялікую пятніцу 3 красавіка, моладзь мінскай парафіі Божага Цела таксама падрыхтавала інсцэніраваную містэрыю Крыжовага шляху.

Дзякуючы музычна-тэатралізаванаму прадстаўленню парафіяне маглі глыбей перажыць апошнія гадзіны зямнога жыцця Езуса. Кожны мог убачыць сябе ў постаці Сымона Кірынейца, св. Веранікі, плачучых жанчын або Пілата. Праз прадстаўленне гучала думка, што Хрыстус нам дае надзею, уласным прыкладам дапамагае падымацца з нашых грахоў і слабасцяў. З таго моманту, як Хрыста Пана паклалі ў грабніцу, мы можам сцвярджаць, што гроб - гэта не канец жыцця і пачатак небыцця, але дарога да ўваскрасення. Гроб Хрыста нам нагадвае, што не небыццё, але Уваскрасенне з’яўляецца чалавечым прызначэннем; Яго магіла – надзея для нашых магіл.

Інсцэніраваны Крыжовы шлях па-за сценамі касцёла стаў добрай евангелізацыяй для жыхароў мікрараёна, якія затрымліваліся, каб паглядзець і паслухаць, што адбывалася на прыкасцёльнай пляцоўцы.

А. Сяргей Трысцень OCD


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.