Моладзь парафіі ў Нарачы падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю, складзеныя з паэзіі Рыгора Барадуліна | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.03.2015 10:45

Моладзь парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, складзеныя з духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна, і прымеркавала гэта да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, якое адзначаецца сёлета.

 

Слава ў нябёсах і на зямлі!
Слава бясконца!
Нас мiлатою Сваёй наталi,
Сэрца Гасподняга сонца.
З цемрадзi роспачнай выведзi нас,
Ойча Адзiны.
Покуль агонь у вачах не пагас,
Дай нам ступiць на сцяжыны
Тыя, якiя вядуць да Цябе
На пакаянне.
Дай нам убачыць, верным мальбе,
Вечнай надзеi свiтанне.


Паводле naracz.na.by

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by