Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь парафіі ў Нарачы падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю, складзеныя з паэзіі Рыгора Барадуліна
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.03.2015 10:45

Моладзь парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, складзеныя з духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна, і прымеркавала гэта да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, якое адзначаецца сёлета.

 

Слава ў нябёсах і на зямлі!
Слава бясконца!
Нас мiлатою Сваёй наталi,
Сэрца Гасподняга сонца.
З цемрадзi роспачнай выведзi нас,
Ойча Адзiны.
Покуль агонь у вачах не пагас,
Дай нам ступiць на сцяжыны
Тыя, якiя вядуць да Цябе
На пакаянне.
Дай нам убачыць, верным мальбе,
Вечнай надзеi свiтанне.


Паводле naracz.na.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.