Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лыжная гонка для праблемных падлеткаў прайшла ў Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.02.2015 14:50

21 лютага моладзевая місія «Чыстае сэрца» арганізавала лыжню «Старт чыстых сэрцаў» для праблемных падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі. Удзельнікамі лыжні сталі школьнікі Фрунзенскага, Першамайскага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў сталіцы.

Пра гэта паведамляе сайт моладзевай місіі «Чыстае сэрца».

«Старт чыстых сэрцаў» — лыжная гонка, якая праводзіцца для дзяцей і моладзі, што знаходзяцца на ўліку ў міліцыі.  Мэта праекту — паказаць маладому пакаленню, як можна з карысцю правесці вольны час. Грамадства ж убачыць, што «цяжкія падлеткі» — гэта звычайныя дзеці, якія патрабуюць увагі і разумення.


Першы раз такая акцыя прайшла зімой 2012 года. Арганізатарамі сёлетняй акцыі выступілі РАУС Фрунзенскага раёна і ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама. У святочным адкрыцці свята прынялі ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і намеснік загадчыка РАУС Фрунзенскага раёна.

Паўдзельнічаць у конкурсах і паспрабаваць кашу палявой кухні змаглі не толькі лыжнікі, але і ўсе жадаючыя. Усяго на зімовым свяце было каля 500 школьнікаў.

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.