«Чытанне духоўнай літаратуры»: новы раздзел на Вялікі пост стварылі на парафіяльным сайце вернікі з Вілейкі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.02.2015 11:34

Рубрыка «Чытанне духоўнай літаратуры», створаная вернікамі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы на перыяд Вялікага посту яшчэ летась, знайшла свой працяг і сёлета. Абнаўленні на сайце падаюцца кожны аўторак і чацвер.

У рубрыцы — разважанні і ўрыўкі з рэлігійных кніг. Матэрыялы выбіраюцца такім чынам, каб дапамагчы ў разважанні над духоўным жыццём і над мукай і смерцю Езуса Хрыста.

Практыка духоўнага чытання была створана з мэтай паглыблення малітвы і духоўных разважанняў у перыяд Вялікага посту. Такое чытанне можа дапамагчы зазірнуць у самыя далёкія куточкі сэрца і «адрамантаваць» яго з Божай ласкай.

Духоўныя чытанні не адзіная ініцыятыва ў парафіі. Штодзень раніцай і вечарам у парафіі праходзіць святая Імша, вернікі моляцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, таксама праводзяцца набажэнствы Крыжовага шляху і Песні жальбы.

Кацярына Дурко

 
© 2003-2024 Catholic.by