Крыжовы шлях у вершах Рыгора Барадуліна падрыхтавала парафія ў Нарачы | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.02.2015 12:11

Разважанні на Крыжовы шлях, апрацаваныя на аснове вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, падрыхтавалі вернікі з парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы.

Адаптаваныя тэксты ўтрымліваюць вершаваныя разважанні на 14 прыпынкаў Крыжовага шляху, а таксама напісаныя Рыгорам Барадуліным у вершаваным стылі малітвы «Ойча наш» і «Авэ Марыя».

Тэкст разважанняў можна знайсці на сайце нарачанскай парафіі.


(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by