Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія іерархі наведалі з калядным візітам Душпастырскі цэнтр ККББ
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.01.2015 23:26

23 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведалі з калядным візітам Душпастырскі цэнтр Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

У будынку цэнтра знаходзяцца памяшканні розных касцёльных установаў, у тым ліку рэдакцыя афіцыйнага інтэрнэт-партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Сatholic.by.

Падчас малітвы ў капліцы пры Душпастырскім цэнтры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што калядны візіт у гэты вельмі важны дом, у якім збіраюцца біскупы нашай краіны на розныя канферэнцыі і які прымае важных гасцей, стаў ужо добрай традыцыяй.



У сваім слове, скіраваным да жыхароў і працаўнікоў Душпастырскага цэнтра, Мітрапаліт адзначыў: «Трэба, каб праз вашую штодзённую паслугу, якую Касцёл даручыў вам, Езус Хрыстус прыходзіў у сэрцы іншых людзей».

Дзякуючы за выконваемую паслугу, арцыбіскуп пажадаў, каб «гэты дом заўсёды заставаўся гасцінным, каб кожны, хто сюды ўваходзіць, знаходзіў сабе адпаведнае месца».

Іерархі благаславілі прысутных супрацоўнікаў Душпастырскага цэнтра і акрапілі святой вадой памяшканні ў доме епіскапату.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.