22 студзеня ў мінскім Чырвоным касцёле развітаюцца з памерлым гісторыкам Анатолем Грыцкевічам | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.01.2015 14:13

22 студзеня з 11.00 труна з целам спачылага выстаўлена ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) для ціхай малітвы і асабістага развітання.

Як паведамляе svjazep.org, у 12.00 будзе адслужана пахавальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе, у 12.30 адбудзецца святая Імша ў рыма-каталіцкім абрадзе.

23 студзеня ў капліцы грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзэ, 6) у 19.00 пройдзе заўпакойная Боская Літургія за спачылага. Доктар гістарычных навук прафесар Анатоль Грыцкевіч адышоў у вечнасць на 86-м годзе жыцця 20 студзеня.

Вечны супакой дай яму, Пане.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by