Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канцэрт рэлігійных спеваў зладзілі ў доме сацыяльнай апекі в. Вузла на Мядзельшчыне
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.01.2015 11:49

У вёсцы Вузла Мядзельскага р-на знаходзіцца дом сацыяльнай апекі для састарэлых і пакінутых людзей. Айцы кармэліты босыя з Мядзела служаць у гэтым цэнтры душпастырскай апекай. Шмат састарэлых людзей з рознымі жыццёвымі гісторыямі і лёсамі знаходзяцца ў гэтым месцы, дзе, дзякуючы апецы сацыяльных работнікаў, могуць супольна несці крыж старасці, хвароб і, вельмі часта, абыякавасці сваіх дзяцей.



Моладзь парафіі Маці Божай Шкаплернай з Мядзела на чале з пробашчам вырашыла зрабіць гэтым людзям незвычайны падарунак. Спачатку адбылася супольная святая Імша, якую ўзначаліў пробашч парафіі а. Павел Леліто. Пасля моладзь пад кіраўніцтвам Аксаны Шымко прадставіла канцэрт рэлігійнай песні. На вачах дзядуляў і бабуль былі слёзы радасці і ўзрушэння, калі яны ў змесце песень, што выконвалі хлопцы і дзяўчаты, чулі пра любоў Бога да кожнага чалавека, асабліва спакутаванага, пакінутага, але поўнага надзеі.

Як кажуць людзі ў доме сацыяльнай апекі, кожны візіт святара, маладога чалавека з усмешкай, адкрытыя сэрцы апекуноў прытулку з’яўляюцца для іх новым глытком свежага паветра ў штодзённым жыцці.

А. Юрый Кулай OCD
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.