Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канцэрт у гонар святой Цэцыліі прайшоў у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.11.2014 12:28

22 лістапада ў капліцы св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка) адбыўся штогадовы традыцыйны канцэрт, прысвечаны cвятой Цэцыліі — апякунцы касцёльнай музыкі і спеваў.

Вечар сабраў у святыні ўсіх парафіяльных музыкантаў, як прафесійных, так і любіцеляў. З кожным годам колькасць нумароў павялічваецца. Падчас канцэрту на імправізаванай сцэне выступалі дзіцячы хор, падлеткі, моладзь і сэрца парафіяльнай музыкі — хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус. Актыўны ўдзел прынялі парафіяльныя суполкі: маладыя сем’і, аніматары і кандыдаты. Выступілі таксама салісты: прагучалі душэўны спеў у выкананні Настассі Субач, гітарнае сола Івана Мацейкі, сола на саксафоне Стаса Лазарава, вершаванае выступленне Яны Маціс.

Акрамя таго, выступіў гурт «Небасхіл» з удзелам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB.

Упершыню на сцэну выйшаў гурт салезіянаў-супрацоўнікаў. Бурныя апладысменты, як і раней, выклікаў нумар, прадстаўлены святарамі і сёстрамі законнымі.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 

Фота www.sdb.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.