Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У салезіянскім араторыі ў Бараўлянах адбыліся рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.11.2014 11:09

15-16 лістапада ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці». У іх прыняла ўдзел моладзь з Бараўлянаў, Смаргоні, Мінска, Дзятлава, Ліды і іншых куткоў Беларусі.

Сустрэча пачалася знаёмствам, падчас якога сабраныя ўдзельнічалі ў гульні: кожны меў магчымасць прызначыць спатканне чатыром незнаёмым асобам, з якімі пасля сустракаўся а пэўнай гадзіне і даведваўся пра іх штосьці новае і цікавае.

Ксёндз Іван Огар SDB прапанаваў моладзі паразважать над тым, што кожны мае сваю місію, якую яму належыць выканаць. Сабраным дапамог у гэтым прагляд фільма «Цырк матылькоў». Дзякуючы яму маладыя людзі маглі зразумець, што, нягледзячы на вялікую колькасць людзей, жыццё кожнага невыпадковае, кожны пры нараджэнні атрымаў місію, якую толькі ён можа выканаць праз сваё жыццё. Таксама кожны мае слабасці, сумненні, дрэнныя звычкі, але Бог, як гаспадар «Цырку матылькоў» у фільме, заўсёды першым выходзіць насустрач і прапаноўвае сваю дапамогу і падтрымку, і толькі ад чалавека залежыць, ці зробіць ён крок насустрач Богу. Галоўны герой фільма зрабіў гэты крок і з вусеня, які не бачыў сэнсу ў сваім існаванні, змог ператварыцца ў цудоўнага матылька, які стаў добрым прыкладам адвагі і сапраўднага шчасця для іншых.

Адбылася таксама адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой сабраныя, між іншым, маглі паразважаць над талентамі, якімі адарыў Бог, над тым, як яны імі карыстаюцца і развіваюць.

У другі дзень рэкалекцый адбылася святая Імша, на якой падчас гаміліі кс. Іван Огар зноў даў моладзі магчымасць паразважаць над талентамі, якімі адарыў Бог, і над тым, што напрыканцы жыцця трэба будзе здаць справаздачу аб тым, як імі карысталіся.

Пасля Імшы кс. Павел Шчарбіцкі SDB прамовіў для моладзі ў араторыі канферэнцыю на тэму «Ініцыятыўнасць».

«Час рэкалекцый хутка скончыўся, але з упэўненасцю можна сказаць, што гэты кароткі адрэзак часу па-сапраўднаму змяніў нашае жыццё», — сцвярджаюць удзельнікі.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 

 
Фота www.sdb.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.