Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці ў мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ прадставілі сцэнку пра святых
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.11.2014 11:14

У другую нядзелю лістапада на Імшы з удзелам дзяцей ў мінскай парафіі Cв. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ ў Мінску маленькія парафіяне пазнаёміліся са святымі, якія сваім кароткім жыццём сказалі Богу «Так». Пра святых распавялі ў сцэнцы самі дзеці.

У сцэнцы было прадстаўлена жыццё 14-гадовага благаслаўлёнага Хосэ, мучаніка з Мексікі (28 сакавіка 1913 г. — 10 лютага 1928 г.), беатыфікаванага 20 лістапада 2005 г., 11-гадовай Слугі Божай Ганны дэ Гінэ з Францыі (25 красавіка 1911 г. — 14 студзеня 1922 г.), абвешчанай Слугой Божай 3 сакавіка 1990 г., 6-гадовай Слугі Божай з Італіі Антанеты Меа (Неналіны) (15 снежня 1930 г. — 3 ліпеня 1937 г.), абвешчанай Слугой Божай 18 снежня 2007 г., 17-гадовага святога Станіслава Косткі з Польшчы (28 кастрычніка 1550 г. — 15 жніўня 1568 г.), апекуна моладзі, кананізаванага ў 1726 г.

«Усе яны былі шчаслівыя, таму што сустрэлі Езуса Хрыста і спазналі прыгажосць Ягонай любові, — адзначаюць прадстаўнікі парафіі. — Нягледзячы на ўсе цяжкасці, яны трывалі пры Пану Богу з любоўю без меры, а для нас сёння з’яўляюцца сведкамі веры. Нашыя святыя сябры паказалі, што кожны з нас таксама можа быць святым. Яны прыгадалі ўсім нам, што нас чакае вечнае жыццё. Варта ўжо тут, на зямлі, імкнуцца да яго і быць святым, таму што святасць перамагае!»

Паводле jan.by

(AG)

 

Фота jan.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.