Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
100-годдзе кардынала Казіміра Свёнтка адзначылі ў Магілёве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.10.2014 10:53

Памяць кардынала Казіміра Свёнтка ўшанавалі 19 кастрычніка вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.

З гэтай нагоды ў магілёўскай катэдры адбылася ўрачыстая святая Імша. Яе галоўны цэлебрант кс. Юрый Быкаў заахвоціў да малітвы за кардынала Казіміра Свёнтка.

Скончылася святкаванне канферэнцыяй і прэзентацыяй, якую падрыхтавала місіянерка святой сям’і сястра Вера. Законная сястра прадставіла асобу кардынала не толькі як вялікага дзеяча, але і як чалавека простага ў святасці.

Кс. Павел Беразун

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.