Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З малітвай Ружанца пазнаёмілі дзяцей на свяце ў мінскім араторыі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.10.2014 13:43

12 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылося свята для дзяцей «Да Марыі топ-топ-топ…». У якасці мэты свята арганізатары ставілі знаёмства маленькіх вернікаў з малітвай Ружанца.

Падчас праграмы дзеці «крочылі» па частках Ружанца, знаёмячыся бліжэй з кожнай з іх. Удзельнікі мелі магчымасць праз гульні, спевы, сцэнкі глыбей паразважаць над сэнсам кожнай часткі.

Атрымліваючы ў ходзе праграмы пацеркі з назвай частак малітвы, дзеткі крок за крокам сумесна складалі свой Ружанец. Напрыканцы гэтага «падарожжа» да Маці Божай прайшла віктарына, пытанні якой тычыліся Ружанца.
 
Праз свята аніматары і памочнікі, якія яго рыхтавалі, хацелі падкрэсліць важнасць малітвы да Марыі.

Ружанец для дзяцей праходзіць у парафіяльнай капліцы ў кастрычніку кожную суботу а 16-й гадзіне.

Паводле serebranka.sdb.by

(AG)

 

Фота serebranka.sdb.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.