Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Маці Божую Ружанцовую ўшанавалі ў Ракаве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.10.2014 12:28

На працягу ўсяго мінулага тыдня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве асаблівым чынам маліліся на ружанцы.

Падчас нядзельнай Імшы пробашч парафіі кс. Дзмітрый Барыла нагадаў пра гісторыю Ружанца і распавёў пра звязаныя з ім цуды ў гісторыі Касцёла. Святар звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што прысутнасць Панны Марыі можа адчуць кожны, хто моліцца на ружанцы і сёння.

Ксёндз Дзмітрый Барыла заклікаў прысутных падзяліцца сведчаннямі — і першым, хто распавёў сваю гісторыю, стаў мецэнат ракаўскага касцёла Вячаслаў Доўнар. «Калі б не малітва да Маці Божай Ружанцовай, — прызнаўся вернік, — я згубіў бы свой бізнес, а разам з ім і магчымасць дапамагаць нашай парафіі».

Супольная малітва вернікаў, першыя словы якой прамаўляліся дзецьмі, і Крыжовы шлях вакол касцёла пад ціхія спевы і шапаценне залатога лісця яшчэ раз засведчылі пра аб’яднальную моц Ружанца на беларускай зямлі.

Таццяна Сівец


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.