Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Духоўнае аднаўленне: рэкалекцыі для святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праходзяць у Ляскоўцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.09.2014 21:18

18 святароў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся гэтымі днямі ў Ляскоўцы на адмысловыя рэкалекцыі для святароў. Раз на год такія духоўныя разважанні праходзяць у кожнай дыяцэзіі Беларусі.

«Для мяне рэкалекцыі — не толькі магчымасць духоўнага ўзрастання, але і разам з тым час для асабістага разважання, — распавёў Catholic.by кс. Дзмітрый Дубовік, пробашч парафіі ў Замосці. — Гэта не толькі канферэнцыі, але перадусім і духоўныя размовы з іншымі ўдзельнікамі».

«У рэкалекцыях Божая справа заўжды ўнутры, — дадае пробашч парафіі ў Багданаве кс. Ігар Лашук SDB. — Тут кожны свецкі і кожны святар, адкрываючыся на Божую ласку, знаходзіць духоўнае аднаўленне. Адначасова рэкалекцыі — гэта пошук адказаў на хвалюючыя пытанні, якіх часта шукаеш у сваім сэрцы».

«Наша душпастырская дзейнасць таксама ў нейкай ступені з’яўляецца нашымі рэкалекцыямі, — лічыць кс. Дзмітрый Дубовік. — Бо часта звяртаешся ў думках да сваіх парафіян і перажываеш пра іх адносіны з Богам».

Падрыхтаваў Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.