Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У парафіі Св. Мацвея ў Раўбічах адбылася адпустовая ўрачыстасць
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.09.2014 11:04

21 верасня, ва ўспамін святога Мацвея, у Раўбічах у парафіі Св. Мацвея адбылася адпустовая ўрачыстасць. Свята было сапраўды радасным для парафіян, бо прайшло ў новай адбудаванай капліцы.

Маленькая, але прыгожая святыня аб’яднала ў малітве парафіян і гасцей. Цэнтрам свята была Імша, якую ўзначаліў кс. Ян Крэміс, дэкан дэканату Мінск-Усход Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На ўрачыстаcці прысутнічаў рэгіянальны настаяцель місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар Гайдукевіч SDB, а таксама святары з салезіянскіх супольнасцяў Мінска і Бараўлян. Імшу ўпрыгожыў спевам хор «Auxillium» з Бараўлян.

У гаміліі кс. Ян Крэміс адзначыў, што Касцёл павінен быць вінаградарам, аб якім гаворыцца ў Евангеллі і які не баіцца, але бачыць і вядзе да сябе кожнага чалавека.

Пасля Імшы адбыўся канцэрт хора. Пробашч парафіі кс. Станіслаў Лугоўскі SDB з гэтай нагоды адзначыў, што сапраўды веруючы чалавек умее і жадае спяваць, і менавіта гэтага пажадаў кожнаму ўдзельніку ўрачыстасці.

Паводле sdb.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.