Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У гонар 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтка будзе выпушчана паштоўка з арыгінальнай маркай
Анонсы
19.09.2014 14:38

Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі ў зварот будзе выпушчана паштоўка з выявай кардынала Казіміра Свёнтка. 17 кастрычніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць y зварот паштоўку з арыгінальнай маркай, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння іерарха.

На марцы паказаны біскупскі пастарал. На паштоўцы — выява кардынала Казіміра Свёнтка, змешчаная на фоне касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Пад ёй надпіс — «Шукайце таго, што ў вышынях». Мастаком паштоўкі і спецштэмпеля выступіў Уладзімір Васюк.

 

Як патлумачылі Catholic.by ў РУП «Белпошта», паштоўка будзе выпушчана аб'ёмам 30 тысяч асобнікаў. Яе гашэнне запланавана на 21 кастрычніка.

Практыка выпуску паштовай прадукцыі, прысвечанай каталіцкай тэме, не новая на «Белпошце». У 2008 годзе былі выпушчаны карткі з арыгінальнай маркай «225 гадоў з часу заснавання касцёла бернардзінцаў у в. Будслаў», у 2011-м — карткі з арыгінальнай маркай «150-годдзе пабудовы касцёла Святой Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску». У апошнія два гады ў зварот выпускаліся паштовыя маркі «Чырвоны касцёл у Мінску», «Будслаўскі кляштар бернардзінаў» (2012) і паштовы блок «400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў» (2013).

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.