Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Беразінскім разыграны кубак бл. Міхала Сапоцькі па міні-футболе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.09.2014 13:12

13 верасня ў Беразінскім адбыўся ўжо пяты па ліку турнір на кубак благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі. Кубак едзе ў Маладзечна.

Турнір, які нязменна і штогод праводзіць у сябе а. Сяргей Бараўнёў, адзначыў свой першы юбілей. Ва ўсіх пяці розыгрышах нязменна прымаюць удзел каманды ПФК (Беразінскае) і «Catholic Crew» (Маладзечна), якія неаднойчы займалі прызавыя месцы.

13 верасня ў аграгарадку Беразінскае (Маладзечанскі дэканат) пасля святой Імшы быў разыграны трафей на полі пасялковага стадыёна. Удзел у турніры прымалі 6 каманд з Маладзечна, Беразінскага, Мінска і Полацка.

За чацвёртае і трэцяе месца змагаліся каманды “Аграліцэй” і ПФК з Беразінскага, каманды разышліся з лікам 5:0 адпаведна. Фінал упрыгожылі дзве каманды з адной маладзечанскай парафіі: «Св. Юзафа» – «Catholic Crew» 3:1.

Уладзіслаў Каспяровіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.