У мінскай парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай адзначылі парафіяльную ўрачыстасць | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.07.2014 11:04

16 ліпеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, мінская парафія Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай святкавала сваю ўрачыстасць. У гэты дзень парафіяльную ўрачыстасць адзначаюць у святынях, прысвечаных Маці Божай Шкаплернай, а таксама там, дзе служаць кармэліты босыя.

У капліцы па вул. Герасіменкі ў Мінску сабралося каля 300 вернікаў, каб прыняць удзел у вячэрняй Эўхарыстыі. Урачыстую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Падчас Імшы парафіянам быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі.

У гаміліі іерарх узгадаў пра карані кармэлітанскай супольнасці, пра падзеі, звязаныя з гарой Кармэль. Біскуп распавёў таксама пра тое, якое значэнне мае для вернікаў кармэлітанскі шкаплер, перададзены Маці Божай святому Сымону Стоку, тагачаснаму генералу супольнасці кармэлітаў. Сёння шкаплер носяць мільёны людзей ва ўсім свеце.

Пасля Імшы пробашч парафіі ўрачыста апрануў шкаплер усім жадаючым.

А. Сяргей Трысцень, AG

 
© 2003-2024 Catholic.by