Урачыстасці па аднаўленнi Кальварыі пройдуць у Мядзелі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
10.07.2014 14:05

У Кальварыі ў Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці, звязаныя з яе адбудовай і асвячэннем. 12 ліпеня 2014 г. у 13.00 адбудзецца ўмураванне вуглавога каменя пад адбудову Кальварыі. Урачыстасць узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

14 верасня 2014 г. у 11.00 адбудзецца ўрачыстае асвячэнне Кальварыі, якое здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Першыя звесткі пра Кальварыю ў Мядзелі датуюцца XVIII стагоддзем. Гэта адзіная гістарычная Кальварыя, якая дзейнічае па сённяшні дзень у Беларусі. Стагоддзі не пашкадавалі гэтае святое месца. Хоць ад велічных і прыгожых капліц засталіся толькі рэшткі падмуркаў і муроў, у памяці вернікаў яна існуе і дзейнічае па сённяшні дзень.

Павел Леліто OCD

 
© 2003-2024 Catholic.by