Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.07.2014 10:48

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі здзейснены новыя прызначэнні.

1. Ксёндз Юрый Быкаў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г. Магілёве Магілёўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

2. Ксёндз Андрэй Яркавец прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Бабруйску Бабруйскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

3. Ксёндз Павел Шылак прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае Маладзечанскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

4. Ксёндз Андрэй Фёдараў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў г. Беразіно Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

5. Ксёндз Павел Адамовіч прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Крычаў Магілёўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

6. Ксёндз Алег Мурзіч прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Канстанцінава. Таксама душпастырскай апецы святара даручана парафія Найсвяцейшай Тройцы ў в. Засвір Мядзельскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by