Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў у Магілёве Імшу Вячэры Пана
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.04.2014 16:05

У Вялікі чацвер, 17 красавіка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай парафіі Св. Антонія Падуанскага. Іерарх праводзіць у Магілёве цэлебрацыі на Вялікім тыдні.

На пачатку Імшы іерарха і айцоў кларэтынаў, якія служаць у парафіі, з нагоды ўстанаўлення ў гэты дзень Езусам Хрыстом сакрамэнтаў пасвячэння і Эўхарыстыі павіншавалі вернікі, прадстаўнікі розных супольнасцяў, якія дзейнічаюць у парафіі (Хатні Касцёл, Жывы Ружанец, Легіён Марыі), моладзь і дзеці.

У гаміліі біскуп засяродзіў увагу на сутнасці святарства. Іерарх адзначыў, што святар – звычайны чалавек, якога Бог выбраў па сваім жаданні, а не таму, што гэты чалавек штосьці надзвычайнае зрабіў, да асаблівай службы. Па словах біскупа, святар, як і апосталы, не дасканалы, мае таксама і заганы, але, усведамляючы сваю недасканаласць і працуючы над сабой, дзякуючы Божай дапамозе пакліканы, каб паказаць людзям, што можна змагацца са сваімі заганамі і жыць згодна з воляй Бога.

Іерарх падкрэсліў таксама, звяртаючыся да вернікаў, што варта старацца выконваць тое, што хоча Бог, - а ў першую чаргу Бог хоча, каб людзі любілі адзін аднаго.

Указваючы на Хрыста, які абмывае ногі вучням, біскуп звярнуў увагу на гэты прыклад любові і заахвоціў вернікаў, што да любові пакліканы кожны чалавек, а не толькі святары.

На заканчэнне Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў змешчаны ў так званай “цямніцы". Затым вернікі і біскуп адаравалі Яго.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.