Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Evangelii Gaudium» у перакладзе на беларускую мову прэзентавана ў Мінску | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.04.2014 15:17

Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка “Evangelii Gaudium” (“Радасць Евангелля”) у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Вялікадню, 15 красавіка ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Выданне прадставіў журналістам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пераклад адгартацыі на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Адгартацыя выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

“Evangelіi Gaudium” - першая Апостальская адгартацыя Папы Францішка. Яе прэзентацыя адбылася ў Ватыкане 26 лістапада. Адгартацыя прысвечана абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце і запрашае хрысціянаў да новага этапу евангелізацыі.

(AG)
Фота Віталія Палінеўскага


 
© 2003-2024 Catholic.by