Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі прызначаны біскупскім дэлегатам у Магілёўскай вобласці
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.04.2014 14:41

15 красавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі прызначаны біскупскім дэлегатам у Магілёўскай вобласці, адначасова з’яўляючыся Генеральным вікарыем.

Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Вялікадню, у курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Па словах Мітрапаліта, важна, што на Магілёўшчыне таксама будзе біскуп – гэта дасць магчымасць звяртаць больш увагі на Магілёўскую вобласць. Іерарх выказаў надзею, што з прызначэннем біскупа Юрыя Касабуцкага пастырская дзейнасць там ажывіцца.

Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 29 лістапада 2013 г. Біскупскае пасвячэнне адбылося 25 студзеня.

Расклад цэлебрацый, якія правядзе біскуп Юрый Касабуцкі ў Магілёве на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень, тут>>>

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.