Урачыстасці ў Будславе набылі рухомы характар | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.12.2011 15:50

Святкаванне ўрачыстасцяў у Будславе пераносіцца на першую пятніцу і суботу ліпеня замест традыцыйнага 2 ліпеня. Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Перанясенне святкавання з нерухомай даты на рухомую матывавана немагчымасцю шматлікіх вернікаў удзельнічаць у святах, калі яны выпадаюць на працоўныя дні. Успамін Маці Божай Будслаўскай па-ранейшаму застаецца замацаваным за 2 ліпеня.

 
© 2003-2024 Catholic.by