Сёння ў мінскай архікатэдры будуць маліцца за кардынала Казіміра Свёнтка | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.03.2011 15:50

18 сакавіка 2011 г. у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) падчас святой Імшы і Крыжовага шляху будуць маліцца аб здароўі кардынала Казіміра Свёнтка. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заахвочвае вернікаў да ўдзелу ў набажэнствах.

Крыжовы шлях распачнецца ў 17.30, пасля чаго ў 18.30 адбудзецца цэлебрацыя святой Імшы.

На мінулым тыдні кардынал Свёнтэк перажыў паўторны пералом сцягна і чарговую аперацыю.

 
© 2003-2024 Catholic.by