| Евангелізацыйны канцэрт у Мінску |
| 12.07.2010 15:47 |
У суботу, 10 ліпеня 2010 г., каля касцёла св. Сымона і св. Алены адбыўся евангелізацыйны канцэрт супольнасці «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё». На працягу дзвюх гадзін прысутныя мелі магчымасць прабываць у атмасферы еднасці і супакою. Увесь час з удзельнікамі і гледачамі знаходзіўся кс. Ірэнэуш Копач, мадэратар супольнасці «Каштоўная пярліна» ў Беларусі, які прыехаў у в. Сініло (Серабранкаўскі дэканат) на так званы Міжнародны Аазіс Новага Жыцця. На працягу ўсяго канцэрта да слухачоў далучаліся ўсё новыя прахожыя, моладзь. Канцэрт складаўся не толькі са спеваў, але і з евангелізацыйнай праграмы: казанне, сведчанне, малітва прыняцця Езуса Хрыста як свайго Пана і Збаўцу. |
| Фотарэпартаж |
|
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




У суботу, 10 ліпеня 2010 г., каля касцёла св. Сымона і св. Алены адбыўся евангелізацыйны канцэрт супольнасці «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё». На працягу дзвюх гадзін прысутныя мелі магчымасць прабываць у атмасферы еднасці і супакою.
для друку