Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Чырвоным касцёле прайшла канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.03.2010 14:44

З 5 па 7 сакавіка 2010 г. у касцёле  св. Сымона і св. Алены ў Мінску ўжо ў другі раз адбылася канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 чалавек з розных рухаў Каталіцкага Касцёла: Легіёна Марыі,  «Via Dolorosa», «Маці ў малітве», Таварыства добрай смерці, Св. Мікалая (Грэка-каталіцкая Царква), Жывога Ружанца, «Святло-Жыццё» (Хатні Касцёл і «Каштоўная Пярліна») з розных гарадоў Беларусі і замежжа.

На мерапрыемстве прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які быў ініцыятарам правядзення канферэнцыі. Духоўным апекуном удзельнікаў сустрэчы быў а. Ірэнэуш Копач. Удзельнікі мелі магчымасць яшчэ раз адкрыць для сябе важнасць актыўнай хрысціянскай пазіцыі ў сённяшнім свеце, якая можа праяўляцца праз удзел у каталіцкіх рухах і супольнасцях.

Наступная сустрэча ўдзельнікаў каталіцкіх рухаў і супольнасцяў адбудзецца ў сакавіку 2011 г.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме