Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы развіталіся з Вандай Скуратовіч
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.01.2010 12:12

12 студзеня 2010 г. спачыла ў Богу сп. Ванда Скуратовіч. На працягу свайго жыцця сп. Скуратовіч адзначалася глыбокай верай і вернасцю Каталіцкаму Касцёлу, мела шырокае сэрца, адкрытае для кожнага, хто сустракаўся на яе шляху.

Ванда Скуратовіч нарадзілася ў 1925 г. Вялікую мужнасць выявіла ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі разам са сваёю сям’ёй, рызыкуючы жыццём, выратавала габрэйскую сям’ю. За гэты ўчынак дзяржавай Ізраіль Вандзе Скуратовіч было прысуджана ганаровае званне «Праведнік народаў свету».

У пасляваенныя гады сп. Ванда была ў ліку тых, хто ў цяжкія часы атэізму і пераследу рэлігіі падтрымліваў у нашай краіне агеньчык веры. Яе кватэра была сапраўднай святыняй, дзе захоўваўся Найсвяцейшы Сакрамэнт, цэлебраваліся набажэнствы, часта спыняліся каталіцкія і грэка-каталіцкія святары.
 
Ванда Скуратовіч несла веру і іншым людзям. Па прычыне адсутнасці святароў яна ахрысціла некалькі чалавек, якія прыйшлі да Хрыста і Каталіцкага Касцёла. Яна была таксама адной з тых, хто бараніў права мінскіх католікаў мець свой храм у сталіцы нашай краіны. Менавіта дзякуючы мужнасці і ахвярнасці невялікай групы вернікаў, сярод якіх была і сп. Скуратовіч, пасля дзесяці гадоў нястомнай працы (у тым ліку і паездак у Маскву) увосень 1980 г. улады дазволілі адчыніць касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

З надыходам часоў рэлігійнай свабоды Ванда Скуратовіч прымала ў сваёй кватэры каталіцкую і грэка-каталіцкую моладзь. Значная частка сённяшніх маладых католікаў Мінска, асабліва парафіяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы, сталела ў веры дзякуючы прысутнасці і малітве сп. Ванды.  

Развітанне з памерлай адбылося ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы 13 студзеня 2010 г. а 12-й гадзіне. Святую Імшу канцэлебравалі рыма-каталіцкія і грэка-каталіцкія святары. Гамілію прамовіў кс. Юрый Касабуцкі, пробашч залатагорскай парафіі. У літургіі прымала ўдзел таксама грэка-каталіцкая моладзь.

У часе развітальнага набажэнства перад труною памерлай была адслужана заўпакойная літыя. У кароткім слове перад літыёй Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек нагадаў пра мужнасць, цвёрдасць і веліч веры сп. Ванды.

Памерлая была пахавана на раўбіцкіх каталіцкіх могілках пад Мінскам.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

20.02 09:12Мітрапаліт Кандрусевіч: помста — гэта закон Старога Запавету
12.02 14:00Мітрапаліт Кандрусевіч: Езус папракаў фарысеяў за тое, што ў іх сэрцах не было любові
11.02 19:12Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўспамін Маці Божай з Люрда: цудоўнага аздараўлення патрабуюць не толькі целы, але і душы
10.02 12:35Сквер каля Чырвонага касцёла прапануюць назваць імем Эдварда Вайніловіча
08.02 17:51Цяжарнасць, самаадрачэнне і вера сталі аздараўленнем ад смяротнай хваробы. Надзея Гацак у праграме «Прыват» Валярыны Куставай
07.02 13:55Так выглядаў шматрэлігійны Клецк у міжваенны перыяд (+фота)
06.02 11:55Мінская парафія прысвяціла фестываль мастацкай творчасці ў гонар 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
06.02 10:39Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр на развітанне з Магілёвам: буду маліцца за Касцёл на Магілёўшчыне (+фотарэпартаж)
06.02 08:32Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр здзейсніў візіт у Магілёў (+фотарэпартаж)
04.02 20:02Мітрапаліт Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Магілёве: святарства і кансэкраванае жыццё — гэта шлях крыжа і супрацьстаяння