«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію | Друк |
Іерархі
16.05.2017 13:52

15 мая завяршыўся візіт Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра ў Віцебскую дыяцэзію.

Падчас трохдзённага візіту іерарх, між іншым, наведаў каталіцкія парафіі ў Віцебску, мясцовы «Карытас», аддзяленне дзённага прабывання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас», сустрэўся з праваслаўным архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзмітрыем, а таксама намеснікам старшыні аблвыканкама.

Як адзначыў у каментарыі для Catholic.by сам іерарх, праграма была настолькі інтэнсіўнай, што ён адчувае, быццам прайшло больш, чым толькі тры дні.

«Я вельмі радуюся гэтым тром дням, падчас якіх я змог наведаць Віцебск. Я меў магчымасць убачыць прыгажосць гэтага рэгіёна, але што больш важна — я ўбачыў тут жывы дынамічны Касцёл. Тое, што уражвае — гэта дабрыня мясцовых жыхароў. Спадзяюся, пасля пазітыўнага першага ўражання ў мяне будзе яшчэ магчымасць вярнуцца сюды не раз, каб больш дакладана і глыбей пазнаёміцца з жыццём гэтага рэгіёна і мясцовага Касцёла».

Кацярына Лаўрыненка

 
© 2003-2024 Catholic.by