Велікоднае віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB | Друк |
Іерархі
16.04.2017 08:51

«Я — уваскрасенне і жыццё.
Хто верыць у Мяне,
калі нават і памрэ,
будзе жыць.
А кожны, хто верыць у Мяне,
не памрэ ніколі»

(Ян 11, 25-26)

Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта перамога жыцця над смерцю, дабра над злом, надзеі над роспаччу. Божая любоў выпраменьваецца з пустой грабніцы і асвятляе цемру нашага жыцця. Надае яму сэнс, кірунак і мэту, ажыўляе надзею.

Жадаю Вам, каб перыяд Вялікадня стаў часам глыбокага досведу бязмежнай Божай любові да свайго стварэння і часам умацавання сувязей з Хрыстом. Няхай уваскрослы Хрыстус прыйдзе з патрэбнымі дарамі ў Вашыя сям’і і ва ўсю нашу ўмілаваную Бацькаўшчыну!

Натхнёныя Духам Святым, як і Езус, будзем верыць і любіць па-сапраўднаму, нават тады, калі па-чалавечы здаецца, што нас перамаглі. Няхай добрая вестка аб уваскрасенні Езуса напаўняе Вашыя сэрцы надзеяй і супакоем!

Хрыстус уваскрос!

✠  Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Біскуп Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

 
© 2003-2024 Catholic.by