Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэўся з католікамі Асіповіч | Друк |
Іерархі
21.03.2017 10:47

19 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Божай Міласэрнасці ў Асіповічах.

Святую Імшу іерарх цэлебраваў у інтэнцыі пробашча парафіі, сясцёр і ўсіх вернікаў.

У сваёй гаміліі біскуп падкрэсліў, што слухаць Божае слова — вельмі важная справа. «Слова, выслуханае са шчырым і адкрытым сэрцам, здольнае змяніць нашае жыццё... Часта здараецца, што мы памятаем розныя рэчы, словы, праграмы, якія бачым па тэлебачанні, але не памятаем, аб чым было Евангелле падчас святой Імшы».

Іерарх засяродзіў увагу на напрамку, які дае вернікам Вялікі пост: «Не паддавацца спакусам, супрацьпастаўляючы ім Божае слова; слухаць Езуса і заўважаць другога чалавека, якому патрэбна наша дапамога».

Напрыканцы святой Імшы біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB удзяліў вернікам пастырскае благаслаўленне на далейшае перажыванне Вялікага посту, які вядзе да ўрачыстасці Уваскрасення Пана.


(IL), фота з архіва парафіі

 
© 2003-2024 Catholic.by