Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Для Магілёўшчыны гэта сведчыць пра моцныя каталіцкія карані ў рэгіёне»: біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB пра беатыфікацыю арц. Матулёніса
Іерархі
02.12.2016 21:27

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB у каментарыі для Catholic.by падзяліўся сваімі думкамі пра падпісаны папам Францішкам дэкрэт аб пацвярджэнні мучаніцтва арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса.

2 снежня стала вядома, што Матулёніс — былы арцыбіскуп Магілёўскай архідыяцэзіі, будзе беатыфікаваны.

«Для Магілёўшчыны беатыфікацыя былога дапаможнага біскупа адбываецца ў найбольш прыдатны час, калі мы нанова адкрываем багацце і веліч Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне, а таксама свае моцныя і глыбокія каталіцкія карані», — адзначыў іерарх.

Прыклад арцыбіскупа Матулёніса — сведчанне непахіснасці ў веры
 
«З вялікай радасцю і ўдзячнасцю Богу я прыняў сённяшнюю навіну аб рашэнні Святога Айца Францішка абвясціць благаслаўлёным былога дапаможнага біскупа Магілёўскай дыяцэзіі Тэафілюса Матулёніса.

Для нашай Бацькаўшчыны гэта яшчэ адзін доказ існавання моцнай і жывой веры пастыраў нашага Касцёла, а таксама іх цнатлівага і адданага жыцця дзеля Хрыста, Касцёла і сваёй паствы ў нялёгкія часы.



Арцыбіскуп Тэафілюс Матулёніс, які столькі выцярпеў у перыяд ганенняў і атэізацыі, менавіта непахіснасц’ю веры і адзначаўся, стаўшы сапраўдным мучанікам і прыкладам цнотаў», — падкрэсліў біскуп Яшэўскі.

«Святыя для нас з’яўляюцца жывым каментарыем Евангелля, а таксама Асобы і жыцця Езуса. Больш глыбокае пазнанне жыцця і цнотаў нашага новага благаслаўлёнага біскупа Тэафілюса дапаможа больш наблізіцца да Езуса і наследаваць яго ў штодзённым жыцці.

Сярод шматлікіх благаслаўлёных, якіх ужо мае магілёўская зямля, арцыбіскуп Тэафілюс Матулёніс стане яшчэ адным святым заступнікам для вернікаў Магілёўшчыны. Дзякуючы Богу за гэты дар, будзем маліцца аб хуткім вынясенні арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса да ліку святых», — заключыў іерарх.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію