4 снежня ў Беларусі памоляцца за католікаў Польшчы. Распараджэнне ККББ | Друк |
Іерархі
30.11.2016 16:15

Распараджэнне старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 30 лістапада 2016 г.

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі польскія католікі збіраюць ахвяраванні для дапамогі Касцёлу на Усходзе, у тым ліку і ў Беларусі. Гэта знак салідарнасці з нашым Касцёлам, які тры пакаленні перажываў жорсткія ганенні і цяпер адраджаецца. З дапамогай польскіх католікаў рамантуюцца існуючыя касцёлы і будуюцца новыя, выдаецца рэлігійная літаратура, ажыццяўляюцца многія пастырскія праграмы.

У знак удзячнасці за іх ахвяраванні традыцыйна мы молімся ў іх інтэнцыях у II нядзелю Адвэнту.

У сувязі з гэтым загадваю 4 снежня падчас усіх святых Імшаў памаліцца ў інтэнцыях польскіх католікаў.

З благаслаўленнем

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх
Біскупаў у Беларусі

 
© 2003-2024 Catholic.by