Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці нямецка-беларускай выстаўкі, прысвечанай «Трасцянцу» | Друк |
Іерархі
12.11.2016 10:05

Беларуска-нямецкая перастаўная выстаўка, прысвечаная гісторыі лагера смерці «Трасцянец» адкрылася 8 лістапада ў Гамбургу. Адкрыццё выстаўкі было прымеркавана да 75-й гадавіне адпраўкі першага цягніка з нямецкімі яўрэямі ў Мінскае гета.

Удзел у адкрыцці выстаўкі, прысвечанай буйнейшаму на тэрыторыі Беларусі лагеру смерці ў часы Другой сусветнай вайны, прынялі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, настаяцель прыхода храма Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі ўраду ФРГ, а таксама пасол МЗС Германіі Фелікс Клайн.

Арганізатары праекта — міжнародны адукацыйны цэнтр (Дортмунд), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў, Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы» (Берлін).

Праца над стварэннем выстаўкі вялася з восені 2014 года. Распрацоўкай канцэпцыі выстаўкі займалася беларуска-нямецкая працоўная група з ліку беларускіх і нямецкіх гісторыкаў, архівістаў і даследчыкаў.

Плануецца, што пасля Гамбурга выстаўка накіруецца і ў іншыя гарады Германіі, адкуль ішла дэпартацыя яўрэяў у Беларусь. У сакавіку 2017 года выстаўка адкрыецца ў Мінску.

Паводле ibb.by (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by