Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі пра дабрачынную акцыю «Узнаўленне святынь Беларусі»: «Акцыя сведчыць пра беражлівае стаўленне моладзі да гісторыі»
Іерархі
17.10.2016 11:33

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Узнаўленне святынь Беларусі» сведчыць пра тое, што моладзь беражліва ставіцца да гісторыі. Такую думку выказаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзі Юрый Касабуцкі.

«Вельмі прыемна, што ў гэту акцыю актыўна ўключаецца моладзь, якая разумее неабходнасць адраджэння і захавання для іншых пакаленняў святыняў, якія пакінулі нам нашы продкі», — лічыць біскуп.

Фінал праекта праходзіў 14 кастрычніка. На ім, як паведамляе БЕЛТА,  прысутнічалі таксама Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.



Адкрытая дыскусія стала адным з цэнтральных мерапрыемстваў фінала рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Узнаўленне святынь Беларусі», галоўная мэта якой — выхаванне і развіццё ў маладога пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях беларускага народа.

Міжканфесійны адкрыты дыялог аб’яднаў моладзь Беларусі і Польшчы — валанцёраў руху БРСМ «Добрае сэрца» з рэгіёнаў Беларусі і валанцёраў з Саюза сельскай моладзі Польшчы.

У крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых у гэты дзень была змешчана капсула з зямлёй з месцаў пахавання савецкіх ваеннапалонных, якая была сабрана ў канцы верасня падчас працоўнай акцыі беларускай і польскай моладзі побач з польскім горадам Бяла-Падляска. У крыпту таксама заклалі капсулу з зямлёй з мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой».

Паводле слоў каардынатара праекта «Добрае сэрца» Вікторыі Мяннанавай, працягам акцыі стане праца над экскурсійным маршрутам «Святыні Беларусі».

«Важна, што акцыя “Узнаўленне святынь Беларусі” працягвае сваю дзейнасць на міжканфесійным узроўні. Раней наша супрацоўніцтва развівалася толькі з Беларускай Праваслаўнай Царквой, а сёння наша моладзь звяртаецца да ўсіх рэлігійных канфесій», — адзначыла Мяннанава.

Паводле БЕЛТА (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію