Новы Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам | Друк |
Іерархі
01.10.2016 19:57

29 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам.

Аб гэтым паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У сустрэчы прыняў удзел кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч).

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучыя пытанні ўзаемаадносін паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Ватыканам.


(AG)

Фота афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы

 
© 2003-2024 Catholic.by