Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў ганаровую грамату ад Сусветнага саюза прагрэсіўнага іўдаізму | Друк |
Іерархі
17.09.2016 15:26

16 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у малітве, якая праходзіла ў межах канферэнцыі, арганізаванай Сусветным саюзам прагрэсіўнага іўдаізму.

Падчас сустрэчы арцыбіскупу была ўручана ганаровая грамата «Чалавек года». Упершыню ў гісторыі ўручэння граматы быў абраны не іўдзей, а прадстаўнік іншай рэлігіі.



Мітрапаліт атрымаў грамату за велізарны ўклад у развіццё міжрэлігійнага дыялогу.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі рабіны з Украіны і Расіі, а таксама прэзідэнт Сусветнага саюза прагрэсіўнага іўдаізму.


(AG)

Фота Андрэя Дарафеева, Міланы Малішэўскай

 
© 2003-2024 Catholic.by