Біскуп Антоні Дзям’янка прыняў удзел у канферэнцыі кананістаў у Польшчы | Друк |
Іерархі
09.09.2016 21:39

«Сужэнства і сям’я ў кананічным праве і польскім праве» — гэтай тэме была прысвечана Агульнапольская навуковая канферэнцыя, якая прайшла 5-7 верасня ў Влацлаўку (Польшча).

Беларусь на канферэнцыі прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які выступіў на ёй з дакладам. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля 150 кананістаў з розных частак свету.



Акрамя навуковай часткі, удзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць між іншым наведаць Музей мучаніцтва благаслаўлёнага кс. Ежы Папялушкі, які знаходзіцца на тэрыторыі санктуарыя благаслаўлёнага ў Влацлаўку.

XXV Агульнапольская навуковая канферэнцыя была нагодай паразважаць над істотнай і актуальнай тэмай: якое месца і роля сужэнства і сям’і ў парадку кананічнага права.



Кс. Юрый Марціновіч, (AG)

Фота www.q4.pl

 
© 2003-2024 Catholic.by