Адбылася сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама | Друк |
Іерархі
18.08.2016 19:05

18 жніўня ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемаадносін паміж Каталіцкім Касцёлам і кіраўніцтвам вобласці. Былі пазначаны шляхі вырашэння існуючых праблем, асабліва з выкарыстаннем магілёўскага катэдральнага касцёла і рамонтам святыні ў Мсціславе, дзе адбудуцца абласныя «Дажынкі».

Бакі пагадзіліся з тым, што падобныя сустрэчы павінны быць рэгулярнымі.

(DN), (AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by