Апостальскі Нунцый сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі | Друк |
Іерархі
18.05.2015 12:42

15 мая Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Сустрэча прайшла ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У сустрэчы прынялі ўдзел першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры манс. Філіппо Чампанэллі і сакратар Апостальскай Нунцыятуры а. Юрый Шэнда, а з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы – адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны стан і перспектывы дыялогу ў сацыяльна-дабрачыннай і культурна-асветніцкай сферах, а таксама ў сферы абароны традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, агульных для Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла.

Паводле афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы

(AG)

 

Фота афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы

 
© 2003-2024 Catholic.by