Апостальскі Нунцый сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і прадстаўнікамі дэлегацыі Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах | Друк |
Іерархі
01.04.2015 20:55

31 сакавіка па запрашэнні Кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майры Моры Апостальскі Нунцый у Беларусi арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза з мэтай абмену інфармацыяй і ацэнкі візіту ў Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна, які адбыўся з 12 па 15 сакавіка бягучага года.

У той жа самы дзень Апостальскі Нунцый сустрэўся з прадстаўнікамі дэлегацыі Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах (ECFR).

 
© 2003-2024 Catholic.by