«Звычайны дзень» з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам правёў журналіст тэлеканала «Беларусь 24» | Друк |
Іерархі
26.02.2015 12:15

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч стаў героем выпуска перадачы «Звычайны дзень» на спадарожнікавым тэлеканале «Беларусь 24». Сюжэт з іерархам пакажуць 26 лютага ў 19.20.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з’явіцца ў аўтарскай перадачы журналіста Канстанціна Сцепанца «Звычайны дзень». Ідэя рубрыкі ў тым, каб правесці адзін дзень з цікавым беларусам — дэпутатам, палітыкам, урачом, вучоным, — а затым падзяліцца ўражаннем ад пабачанага і перажытага.

У ліку адведаных беларусаў ёсць, напрыклад, дэпутат і алімпійскі прызёр Вадзім Дзевятоўскі.

«Патэнцыйная аўдыторыя праекта — 128 мільёнаў чалавек за межамі Беларусі, паколькі канал “Беларусь 24” з’яўляецца спадарожнікавым і распавядае пра нашу краіну за яе межамі», — расказаў Catholic.by Канстанцін Сцепанец.


Перадача выходзіць у эфір у чацвер у 19.20, яе паўтор можна паглядзець у пятніцу ў 02.45. Сюжэт з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам запланаваны да паказу 26 лютага, паўтор выпуска пакажуць у пятніцу ў 17.00.

Ілья Лапато

 
© 2003-2024 Catholic.by