Паведамленне і распараджэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб Малітоўнай сустрэчы з нагоды ўшанавання св. Ружанца ў Гродзенскай дыяцэзіі | Друк |
Іерархі
01.10.2014 12:14

Паважаныя дыяцэзіяне!

Дарагія вернікі! Браты і сёстры ў Хрысце Пану!

З нагоды Года малітвы ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і ў сувязі з ружанцовым месяцам, заклікаю, каб 18 і 19 кастрычніка была ўрачыста праведзена Малітоўная сустрэча з нагоды ўшанавання св. Ружанца.

Запрашаю да ўдзелу ў гэтай сустрэчы ўсіх вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі, а асаблівым чынам членаў жывога Ружанца і прадстаўнікоў парафіяльных ружанцовых колаў разам з пастырамі і адказнымі: 18 кастрычніка — у касцёле  Святой Сям'і ў Лідзе ў 10.30 і 19 кастрычніка — у катэдральным  касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ў 12.00.

На плённае перажыванне месяца сумеснай малітвы на ружанцы і Малітоўную сустрэчу ад усяго сэрца благаслаўляю

+ Аляксандр Кашкевіч,
Біскуп Гродзенскі

Прашу пробашчаў і адміністратараў Гродзенскай дыяцэзіі зачытаць гэтае  распараджэнне  і паведамленне 12 кастрычніка ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі падчас парафіяльных нядзельных аб'яў.

Праграма Ружанцовага кангрэсу ў Гродзенскай дыяцэзіі

 
© 2003-2024 Catholic.by