Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кардыналу Казіміру Свёнтку за арцыпастырскае служэнне | Друк |
Іерархі
04.07.2011 11:59

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адрасаваў на імя кардынала Казіміра Свёнтка ліст са словамі падзякі за арцыпастырскае служэнне. З прычыны слабога здароўя іерарха 30 чэрвеня 2011 г. на пасаду Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, якую займаў кардынал, быў прызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў грунтоўны ўклад першага ў Беларусі кардынала ў адраджэнне структур Касцёла, захаванне і памнажэнне духоўна-маральных каштоўнасцяў. У лісце таксама падкрэсліваецца пашана і аўтарытэт, якімі карыстаецца найстарэйшы беларускі іерарх сярод грамадскасці.

«Сёння за Вас моляцца тысячы вернікаў у Беларусі і за яе межамі, жадаючы здароўя і духоўных сіл. Няхай нашыя словы падтрымкі і суцяшэння дапамогуць Вам у складаны жыццёвы час», — адзначаецца ў лісце Аляксандра Лукашэнкі.

 
© 2003-2024 Catholic.by