Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышоў у вечнасць ксёндз Людвік Станішэўскі — пробашч парафіі ў Гнезне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.12.2016 19:44

2 снежня пасля цяжкай хваробы ў шпіталі г. Элк (Польшча) адышоў адышоў у вечнасць ксёндз канонік Людвік Станішэўскі, шматгадовы пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезне. Пахавальная св. Імша адбудзецца 5 снежня ў 13.00 (польскага часу) у парафіі св. Рафала Каліноўскага ў Элку (вул. Яна Паўла ІІ, 6).

Ксёндз Людвік Станішэўскі нарадзіўся 8 ліпеня 1945 года. Прэзбітэрскае пасвечанне атрымаў у 1977 годзе. З 1989 года да апошніх дзён нёс паслугу пробашча ў парафіі ў Гнезне. У 2016 годзе быў прызначаны ганаровым канонікам Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра.

Вечны адпачынак дай яму, Пане..Паводле grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.